Аб прадпрыемстве

Белзнешпрамсэрвіс

Белзнешпрамсэрвіс – дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства, якое было створана з мэтай прасоўвання беларускай прадукцыі абарончага сектара эканомікі на міжнародныя рынкі.

Белзнешпрамсэрвіс валодае поўным пакетам дзяржаўных ліцэнзій, сертыфікатаў і дазволаў на ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці на рынку спецыфічных тавараў, работ і паслуг. Валодае правамі на мадэрнізацыю, рамонт, пастаўку ўзбраення, вайсковай тэхнікі, вайскова-тэхнічнай маёмасці, камплектуючых элементаў, спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання, матэрыялаў.

Белзнешпрамсэрвіс прапануе:
- экспарт-імпарт прадукцыі вайсковага, спецыяльнага і двайнога прызначэння вытворчасці былога СССР і краін СНД;
- пастаўку ўзбраення і вайсковай тэхнікі сухапутных войск, ВПС і войск ППА, боепрыпасаў;
- пастаўку запасных частак да ўзбраення і вайсковай тэхнікі сухапутных войск, ВПС і войск ППА;
- правядзенне мадэрнізацыі ўзбраення і тэхнікі сухапутных войск, ВПС і войск ППА;
- аказанне паслуг па рамонце комплексаў і асобных узораў узбраення, тэхнікі і вайскова-тэхнічнай маёмасці на вытворчых і рамонтных прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў заказчыка з наступным суправаджэннем і гарантыйным абслугоўваннем;
- правядзенне ў інтарэсах заказчыка НДВКП па стварэнні і мадэрнізацыі ўзбраення, вайсковай тэхнікі і вайскова-тэхнічнай маёмасці з выдачай рэкамендацый аб іх далейшым выкарыстанні;
- арганізацыю навучання спецыялістаў для ўзброеных сіл.

Геаграфія паставак нашага прадпрыемства дастаткова шырокая: Блізкі Усход, Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Вопыт, стабільнасць і надзейнасць – гэта менавіта тыя словы, , якімі нас характарызуюць нашы Партнёры.

Такім чынам, дзяржаўны статус прадпрыемства, прафесіяналізм спецыялістаў, шматгадовы вопыт дзейнасці і глыбокая зацікаўленасць у супрацоўніцтве абумоўліваюць высокую рэпутацыю «Белзнешпрамсэрвіс» на рынку спецыфічных тавараў (работ, паслуг).