Навіны

Адкрыццё 9-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019

15 мая 2019 г. на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» адбылася цырымонія афіцыйнага адкрыцця 9-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019.

Аб удзеле Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у рабоце 14-й Міжнароднай абароннай выстаўкі «IDEX-2019»

17 лютага Міністр абароны Рэспублікі Беларусь на чале беларускай ваеннай дэлегацыі прыняў удзел у мерапрыемствах 14-й Міжнароднай абароннай выстаўкі «IDEX-2019», якая праходзіць у г. Абу-Дабі (ААЭ) з 17 па 21 лютага 2019 года.

Дэлегацыю Савета Бяспекі Узбекістана цікавіць наша грамадзянская тэхніка 

Перад усім, ва Узбекістане зацікаўлены ў прадукцыі Мінскага аўтамабільнага завода. Ташкент ды іншыя гарады чакае абнаўленне парку пасажырскай тэхнікі. Пры яе выбары – нашы партнёры робяць стаўку на аўтобусы МАЗ – яны лідзіруюць па суадносінах «цана-якасць».

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі  Беларусі Станіслаў Зась пракантраляваў выкананне даручэнняў па комплексным развіцці прадпрыемстваў Аршанскага раёна

У рамках рэалізацыі даручэнняў главы дзяржавы па комплексным развіцці Аршанскага раёна Станіслаў Зась наведаў ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" і ААТ "Тэхніка сувязі". 
Кіраўніцтва Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта паведаміла аб выніках працы па навядзенні парадку і мерах па развіцці прадпрыемстваў. 

Індывідуальная браня для салдата

Адкрытае акцыянернае таварыства «Тэхніка сувязі» наладзіла выпуск сучасных ахоўных шлемаў«СКАТ-С4». Аналіз рынку ўзбраенняў дэманструе ўстойлівы попыт на сродкі індывідуальнай бронеаховы салдат на полі бою. Прычым па некаторых пазіцыях, такіх як спецыяльныя шлемы, аб’ёмы заказаў выраслі ў некалькі разоў. Усплёск продажу эксперты звязваюць з імкненнем камандавання вядучых армій свету захаваць самы каштоўны рэсурс — жыццё і здароўе салдата, які сёння ўжо сам па сабе з’яўляецца баявой сістэмай. 

Кіраўнік беларускай дэлегацыі Дзмітрый Пантус правёў шэраг сустрэч і перамоў з партнёрамі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве 

21 жніўня 2018 года ў падмаскоўным Кангрэсна-выставачным цэнтры  «Патрыёт» стартаваў 4-ы Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «АРМІЯ-2018 – адна з найбуйнейшых сусветных экспазіцый узбраення і ваеннай тэхнікі. 
102 замежныя дэлегацыі прыбылі на Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «АРМІЯ-2018». Аб гэтым паведаміў міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу на цырымоніі адкрыцця форуму. 

Навінка ў лінейцы сродкаў радыёлакацыі

Завяршаецца сумесная распрацоўка ДЗГУП «Белзнешпрамсэрвіс» і ААТ «КБ Радар» радыёлакацыйнай станцыі (РЛС) знаходжання малавысотных і наземных аб’ектаў Х-дыяпазону «Родник».

Распрацоўка РЛС «Родник» з’яўляецца лагічным працягам стварэння і пастаноўкі на ўзбраенне ўжо вядомай сістэмы, як станцыя радыёэлектроннай барацьбы з БЛА «Гроза-С».

Завод дакладнай электрамеханікі паспяхова працуе па далейшай мадэрнізацыі айчыннай ракетнай сістэмы вялікай далёкасці «Паланез»

Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі» («ЗДЭМ»), утворанае 27 мая 2009 года, з’яўляецца галаўным выканаўцам праектаў стварэння ў Рэспубліцы Беларусь вытворчасці  рэактыўных сістэм залпавага агню буйнога калібра.

ААТ «МНДПІ» плануе паказаць на выставе «MILEX-2019» мадэрнізаваны інфармацыйны цэнтр

Пачынаючы з 2016 года вядучымі спецыялістамі ААТ «МНДПІ» сумесна з заказчыкам – Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь – праводзілася праца па мадэрнізацыі рухомага інфармацыйнага цэнтра ІЦ-2006 да ўзроўню ІЦ-2006/1. У працы ўлічаны вопыт эксплуатацыі раней створаных тэхнічных сродкаў інфармацыйнага забеспячэння войск у палявых умовах і рэалізаваныя новыя функцыянальныя магчымасці.

Упершыню на вайсковым парадзе ў гонар Дня Незалежнасці будзе прадстаўлена робататэхніка наземнага базіравання

На парадзе войск Мінскага гарнізона 3 ліпеня 2018 года ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь будзе паказаны шэраг навінак ваенна-прамысловага комплексу – перспектыўная робататэхніка наземнага і паветранага базіравання, разнастайныя варыянты размяшчэння ўзбраення і спецыяльнага абсталявання на лёгкабраніраваных аўтамабілях, распрацаваныя і вырабленыя арганізацыямі ў сістэме Дзяржкамваенпрама і абарончага сектара эканомікі, а таксама мадэрнізаваная бранятэхніка, якая паступіла на ўзбраенне ва Ўзброеныя Сі

У Дзяржкамваенпраме арганізаваная падрыхтоўка да выставы «MILEX-2019»

У мэтах якаснай падрыхтоўкі і правядзення 9-й Міжнароднай выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі «MILEX-2019» у Дзяржкамваенпраме створана рабочая група. Аб гэтым гаворыцца ў адпаведным загадзе Дзяржкамваенпрама ад 14 чэрвеня 2018 года.