Усе электронныя звароты заяўнікаў павінны падавацца і разглядацца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца пры дапамозе сайта ў глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://звароты.бел
Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з інфармацыяй аб афармленні звароту на сайце і парадку яго разгляду.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзянe), і юрыдычных асоб дзяржаўным знешнегандлёвым унітарным прадпрыемствам «Белзнешпрамсэрвіс» разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- назву і (цi) адрас арганізацыі або пасаду і (цi) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- назву і (цi) адрас арганізацыі або пасаду і (цi) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такoе ёсць) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на дзяржаўнай (беларускай цi рускай) мове;
- не змяшчаюць назву і (цi) адрас арганізацыі або пасаду і (цi) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўную назву юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка цi асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- пададзены прадстаўнікамі заяўнікаў, якія не прыклалі дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- выкладзены пры дапамозе спасылак на інтэрнэт-рэсурсы;
- змяшчаюць нецэнзурныя або зняважлівыя словы цi выказваннi;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс»;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.