Модуль дальнамерны лазерны «Лотос M-1.8»

Модуль дальнамерны лазерны «Лотос M-1.8»

ПРЫЗНАЧЭННЕ І ПРЫМЯНЕННЕ

Прызначаны для інтэграцыі ў закончаныя сістэмы рознага прызначэння, у т.л. комплексы проціпаветранай абароны. Забяспечвае вымярэнне адлегласцяў да высокахуткасных аб’ектаў у рэальным маштабе часу.

ТАКТЫКА-ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ

Працоўная даўжыня хвалі – 1064 нм.

Сектар вымярэння далёкасці (разыходнасць лазернага выпраменьвання) – 0,07 град. (1,22 мрад.).

Частата вымярэння далёкасці – цыкламі 2 Гц; 3 Гц; 4 Гц; 5 Гц. Опцыя – да 12,5 Гц.

Частата вымярэння далёкасці да 2 Гц (пры бесперапынным вымярэнні, 10 хвілін працы, перапынак 20 хвілін).

Частата вымярэння далёкасці 3…5 Гц (пры цыклічным вымярэнні далёкасці з працягласцю цыкла (паўзы) 30 (60) с, перапынкам пасля 6 цыклаў – 3 хвіліны і перапынкам 20 хвілін пасля наступных 6 цыклаў).

Далёкасць дзеяння:

- 12 000 м (памер цэлі 3,4х2,3 м; каэфіцыент адбіцця цэлі 0,2; МДВ=20 км);

- 7 000 м (памер цэлі 1,5х1,5 м; каэфіцыент адбіцця цэлі 0,2; МДВ=20 км).

Сярэдняя квадратычная памылка вымярэння далёкасці – не больш за 2 м.

Напружанне сілкавання – 27В (18…32 В). Інтэрфейс узаемадзеяння – RS-422.

Дыяпазон працоўных тэмператур – ад мінус 40 да плюс 50°С.

Павышаная адносная вільготнасць паветра – 95% пры тэмпературы +25°С.

Габарытныя памеры (з зачыненай накрыўкай) – не больш за 410х190х142 мм.

Габарытныя памеры (з адчыненай накрыўкай) – не больш за 500х190х149 мм.

Маса (без аптычнага візіра) – не больш за 13 кг.

Сістэма ахаладжэння – вадкасная, накапляльнага тыпу.