Прыцэл аптычны ПГО–7В3

Прыцэл аптычны ПГО–7В3

ПРЫЗНАЧЭННЕ І ПРЫМЯНЕННЕ

Прыцэл тэлескапічны для гранатамётаў ПГО-7В-3 прызначаны для навядзення на цэль ручных супрацьтанкавых гранатамётаў, вядзення прыцэльнай стральбы з выкарыстаннем боепрыпасаў ПГ-7ВЛ, ПГ-7ВМ, ПГ-7ВРі назіраннем за полем боя.

Сетка прыцэла дазваляе вымяраць адлегласць да стандартнай цэлі, улічваць балістыку розных боепрыпасаў, а таксама ўносіць бакавыя папраўкі ў становішча лініі прыцэльвання.

Пры працы ва ўмовах недастатковай асветленасці прадугледжана падсветка сеткі.

Здымныя святлафільтры паляпшаюць бачнасць праз прыцэл ў розных метэаралагічных умовах.

Герметычны корпус запоўнены сухім азотам для прадухілення пацення аптычных паверхняў пры рэзкай змене тэмпературы.

ТАКТЫКА-ТЭХНІЧНЫЕ ХАРАКТАРЫСТЫКІ

Бачнае павелічэнне, крат 2,7
Вуглавое поле зроку, вугл. град. 13
Дыяметр уваходнай зрэнкі, мм 18
Дыяметр выхадной зрэнкі, мм 4,5
Аддаленне выходнай зрэнкі, мм 27

Напружанне сілкавання       

3В (элемент сілкавання СR1/3N)

або 2 элементы па 1,5В (AG13)

Маса, кг 0,62

Габарытныя памеры, мм

(са знятай накрыўкай аб’ектыва)

165х180х62
Дыяпазон працоўных тэмператур, °С –50... +50