Прыцэл дзённа-начны DNS-1

Прыцэл дзённа-начны DNS-1

ПРЫЗНАЧЭННЕ І ПРЫМЯНЕННЕ

Забяспечвае кругласутачнае назіранне і прыцэльванне. Выраб можа быць устаноўлены на наступныя мадэлі зброі: штурмавыя вінтоўкі АК усіх мадыфікацый, пісталеты-кулямёты АКС-74УН, «Бізон-2», кулямёт РПКН, ПНК, ПКМН ды інш.

ТАКТЫКА-ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ

Дзённы канал:

Бачнае павелічэнне – 2,9 крат.

Вуглавое поле зроку – 11°.

Дыяметр уваходнай зрэнкі – 15 мм.

Дыяметр выхадной зрэнкі – 5 мм.

Начны канал:

Бачнае павелічэнне – 2,9 крат.

Вуглавое поле зроку – 12°.

Дыяметр уваходнай зрэнкі – 48 мм.

Дыяметр выхадной зрэнкі – 7 мм.

Агульныя параметры:

Электронна-аптычны пераўтваральнік – пакалення 2+ або 3.

Фокусная адлегласць аб’ектыва – 80 мм.

Аддаленне выхадной зрэнкі – 30 мм.

Дыяпазон дыяптрыйнай папраўкі акуляра – ±5 дптр.

Дыяпазон выверкі ў гарызантальным  і вертыкальным кірунках – не менш ±1º.

Крок выверкі – 1 (3 см на дыстанцыі 100м).

Крыніца сілкавання – два шчолачных элемента або акумулятара тыпу АА, намінальнае напружанне 1,5 В (1,2 В) – камерцыйна даступныя.

Габарытныя памеры – 240х195х81 мм (выкананне пад накіравальную планку тыпу «ластаўчын хвост»); 240х115х79 мм (пад пасадачнае месца тыпу «Picatinny rail MIL-STD1913»).

Маса прыцэла, уключаючы элемент сілкавання – не больш за 1,3 кг (выкананне пад накіравальную планку тыпу «ластаўчын хвост»); 1,2 кг (пад пасадачнае месца тыпу «Picatinny rail MIL-STD1913»).

Дыяпазон працоўных тэмператур – ад мінус 40 да плюс 50 ºС.