Комплекс "Штурм-В"

Комплекс "Штурм-В"

Комплекс "Штурм-В" прызначаны для паражэння сучасных танкаў, баявых машын пяхоты, пускавых установак ПТУР і ЗУР, доўгачасовых агнявых кропак тыпу ДОТ і ДЗОТ, нізкалятучых малахуткасных паветраных цэляў, а таксама жывой сілы праціўніка ў сховішчах.


Авіяцыйны ракетны супрацьтанкавы комплекс "Штурм-В" створаны на базе наземнага самаходнага супрацьтанкавага 9К114"Штурм-С".
У складзе абодвух комплексаў выкарыстоўваюцца адзіныя сродкі паражэння - ракеты 9М114, 9М114М і 9М114Ф. У цяперашні час комплекс дазваляе выкарыстоўваць і ўдасканаленыя ракеты "Атака" - 9М120, 9М120Ф, 9А2200 і 9М2313.
У склад комплексу ўваходзяць:

  • Баявыя сродкі, якія складаюцца з апаратуры навядзення і кіравання, устаноўленай на верталёце;
  • Кіруемыя ракеты ў транспартна-пускавых кантэйнерах (ТПК);
  • Сродкі тэхнічнага абслугоўвання для баз і арсеналаў, якія складаюцца з кантрольна-праверачнай апаратуры навядзення і кіравання носьбіта і кантрольна-праверачнай апаратуры для рэгламентных праверак ракет;
  • вучэбна-трэніровачныя сродкі, якія складаюцца з трэнажора і вучэбных макетаў ракет.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі:
 

Далёкасць стральбы, м:
- ракетай 9М114
- ракетай 9М120


5000
6000

Сярэдняя хуткасць палёту, м/с

420-530

Хуткасць палёту носьбіта, км/г

да 300
Сектар манеўравання носьбіта, град  60°
Час палёту на максімальную хуткасць, с  14.5
Верагоднасць паражэння цэлі   0.65-0.98
Бронепрабівальнасць, мм    500-650
Вага баявой часткі, кг    5.3-6
Даўжыня ракеты, мм     1830-1840
Максімальны дыяметр корпуса ракеты, мм    130
Стартавая вага, кг     31.4 - 35.4
Вага ракеты ў ТПК ,кг     46 -46.5
Тэмпература прымянення, °C  >±50°С