rev

Тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс «Беркут-2Э»

Тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс «Беркут-2Э»

Тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс «Беркут-2Э» прызначаны для аснашчэння тактычных падраздзяленняў сухапутных войск і сіл спецыяльных аперацый з мэтай вырашэння задач па вядзенні оптыка-электроннай разведкі мясцовасці ў розных пагодных умовах у любы час сутак, мэтаўказання агнявым сродкам.

СКЛАД

  • Два беспілотныя лятальныя апараты (БЛА);
  • Камплект зменных мэтавых нагрузак: фотамодуль (фотакамера), модуль разведкі ў інфрачырвоным дыяпазоне (цеплавізійная камера), модуль тэлевізійнай разведкі (тэлевізійная камера);
  • наземная станцыя кіравання;
  • прыёма-перадавальная прылада;
  • пускавая прылада;
  • два кантэйнеры для захоўвання і транспарціроўкі БЛА і мэтавых нагрузак.

КАМПЛЕКТ ЗМЕННЫХ МЭТАВЫХ НАГРУЗАК

Тактический беспилотный авиационный комплекс «Беркут-2Э»Тактический беспилотный авиационный комплекс «Беркут-2Э»Тактический беспилотный авиационный комплекс «Беркут-2Э»

Тактический беспилотный авиационный комплекс «Беркут-2Э»Тактический беспилотный авиационный комплекс «Беркут-2Э»

 

РАШАЕМЫЯ ЗАДАЧЫ

 

  • Цеплавізійныя прыцэлы і прыборы назірання
  • Назіранне ў зададзеным раёне за зямной і воднай паверхняй, атрыманне ў рэальным маштабе часу цеплавізійнай і тэлевізійнай карціны мясцовасці;
  • Пошук і знаходжанне наземных (надводных) аб’ектаў, вызначэне іх каардынат;
  • Перадача разведвальнай інфармацыі ў рэальным маштабе часу камандзірам падраздзяленняў тактычнага звяна.

АСНОЎНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ КОМПЛЕКСУ

  • Выкананне палёту БЛА ў аўтаматычным рэжыме
  • Радыус дзеяння БЛА да 35 км
  • Спосаб узлёту БЛА з выкарыстаннем катапульты
  • Спосаб пасадкі БЛА з выкарыстаннем парашута
  • Статычная столь палёту БЛА
  • З карыснай нагрузкай да 3000 м
  • Крэйсерская хуткасць палёту БЛА ў межах 80 –100 км/ч
  • Час палёту БЛА да 120 мін
  • Вага БЛА да 10 кг
  • Варыянт выканання перасоўны (ў кантэйнерах)
  • Баявы разлік не менш за 2 чалавекі

Тэхнічныя магчымасці БЛА:

Палёт у аўтаматычным рэжыме (з магчымасцю выконваць палёт без удзелу аператара ў адпаведнасці з уведзеным палётным заданнем, у тым ліку і выкананне пасадкі);палёт у аўтаматызаваным рэжыме (пад кіраваннем і па камандах аператара); аварыйнае спыненне палёту і вяртанне БЛА ў зададзены раён у аўтаматычным рэжыме пры немэтазгоднасці далейшага выканання задання, у тым ліку і выкананне пасадкі.

АСАБЛІВАСЦІ/ПЕРАВАГІ

Запуск лятальнага апарата адбываецца з катапульты. Для запуску не патрабуецца падрыхтаваная ўзлётна-пасадачная паласа, што дазваляе выкарыстанне БЛА ў любым цяжкадаступным раёне.

Комплекс забяспечвае магчымасць кіравання адным БЛА з наземнай станцыі кіравання (НСК). У базавай каплектацыі комплекс утрымлівае да двух БЛА, аднак магчыма камплектаванне і з большай колькасцю БЛА.

Канструкцыя БЛА забяспечвае яго высокія лятальныя характарыстыкі. БЛА выкананы па схеме «лятаючае крыло».

Канструкцыя фюзеляжа дазваляе зрабіць хуткую зборку і разборку, змену бартавога абсталявання, а таксама мацаванне мэтавых нагрузак (МН) без прымянення дадатковых (апроч тых, якія ёсць у ЗІП) тэхнічных сродкаў і прылад.

Упакоўка комплексу ўяўляе сабой кантэйнеры, якія забяспечваюць зручную і надзейную транспарціроўку любым відам транспарту (наземным, марскім і паветраным), дастаўку БЛА, зменных модулей МН, НСК да месца запуску і абарону вырабу ад механічных пашкоджанняў і ўплыву атмасферных ападкаў.

Сістэма менеджмента якасці Пастаўшчыка сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.

Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі пастаўляемага абсталявання – 12 месяцаў.

Тэрмін службы пастаўляемага вырабу – не менш за 5 гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю.