Перадавальнік "Оптыма-Б"
Перадавальнік дэзінфармуючых перашкод тэрміналам спадарожнікавай сістэмы навігацыі GPS (выраб «Оптыма-Б») прызначаны для фарміравання і выпраменьвання ў рэальным маштабе часу сігналаў, якія маюць характарыстыкі і параметры, што супадаюць з аналагічнымі характарыстыкамі і параметрамі сігналаў, якія фарміруюцца спадарожнікамі навігацыйнай сістэмы GPS у зададзенай кропцы размяшчэння навігацыйных прёмнікаў. Імітаваныя сігналы правільна распазнаюцца навігацыйнымі прыёмнікамі, што прыводзіць да фальшывага вызначэння бягучых каардынат аб’екта .
Тэхнічныя характарыстыкі вырабу «Оптыма-Б»
Працоўныя частоты: L1 (1575.42 MГц) и L2 (1227.6 МГц).
Навігацыйны код, які выкарыстоўваецца для імітацыі - C/A (згодна са стандартам IS GPS-200E).
Выраб забяспечвае блакаванне прыёму навігацыйнымі прыёмнікамі сігналаў сістэмы ГЛОНАСС у дыяпазонах частот L1 и L2.
Выходная магутнасць узмацняльнікаў: не менш за 3 Вт.
Сістэма каардынат, якая выкарыстоўваецца: WGS-84.
Шкала часу, якая выкарыстоўваецца: UTC.
Колькасць імітуемых спадарожнікаў GPS: да 12.
Дыяпазон рэгуліроўкі выхадной магутнасці: аўтаматычны ў залежнасці ад далёкасці да цэлі - 30 дБ, з улікам ручных пераўстановак – 50 дБ.
Выраб забяспечвае кіраванне па УКВ-радыёканале перадавальнікамі радыёперашкод са складу комплексу «Оптыма-3.2».
Дыяпазон працоўных тэмператур: +5…+50 °C.