Зенітны ракетны комплекс С–200

Зенітны ракетны комплекс С–200

Зенітны ракетны комплекс С-200 прызначаны для знішчэння паветраных цэляў на максімальна магчымых далёкасцях, самалётаў разведкі, кіравання, пастаноўшчыкаў перашкод і носьбітаў авіяцыйных ракет «паветра-зямля», а таксама знішчэнне вышынных, хуткасных і малапамерных цэляў.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі:

Максімальная далёкасць паражэння, км 255
Мінімальная далёкасць паражэння, км 17
Верхняя мяжа зоны паражэння, м 40 800
Ніжняя мяжа зоны паражэння, м 300
Хуткасць паражаемай цэлі, м/с - на сустрэчных курсах 1 200    

- наўздагон 300
Эфектыўная адбівальная паверхня цэлі, ð      3 м2
Колькасць цэлевых каналаў 1
Верагоднасць паражэння адной ЗКР 0,45 - 0,9

 

Зенітная кіруемая ракета (далей - ЗКР)– двухступеньчатая, сабраная па нармальнай аэрадынамічнай схеме, мае 4 цвердапаліўныя стартавыя рухавікіі адзін маршавы рухавік, які працуе на вадкім ракетным паліве.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі ЗКР:

Агульная даўжыня, мм 10 765
Вага ЗКР, кг 7 107
Вага баявой часткі, кг 217
Колькасць асколкаў баявой часткі ЗКР, шт. 37 000
Вугал разлёту асколкаў, град. 120
Эфектыўны радыус паражэння, м 100
Час падрыхтоўкі да пуску, сек. 58
Сярэдняя хуткасць ЗКР, м/с 1 000