Зенітны ракетны комплекс "С–300"
Прызначаны для знішчэння аэрадынамічных і балістычных сродкаў паветранага нападзення. Зенітны ракетны комплекс (далей ЗРК) можа абстрэльваць 6 цэляў адначасова з навядзеннем да 2 ракет па кожным цэлевым канале. ЗРК забяспечвае паражэнне цэляў, якія лятуць з хуткасцямі ад 30-40 м/с да 1200 м/с пры стральбе на сустрэчных курсах і на вышынях ад 25 метраў да 27 км.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі:
| Максімальная далёкасць паражэння, км | 75 |
| Мінімальная далёкасць паражэння, км | 5 |
| Верхняя мяжа зоны паражэння, м | 27000 |
| Ніжняя мяжа зоны паражэння, м | 25 |
| Хуткасць паражаемай цэлі, м/с | - на сустрэчных курсах 1200 - наўздагон 500 |
| Колькасць цэлевых каналаў | 6 |
| Час пераводу з паходнага становішча ў баявое, мін | 5 |
| Верагоднасць паражэння мэты | 0,7 – 0,9 |
Зенітная кіруемая ракета (ЗКР) – аднаступеньчатая, бяскрылая, сабраная па адной аэрадынамічнай схеме, мае цвердапаліўны рухавік і размешчаны ў транспартна-пускавым кантэйнеры.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі ЗКР:
| Агульная даўжыня, мм | 7250 |
| Вага, кг | 1662 |
| Вага баявой часткі, кг | 13 |
| Колькасць асколкаў баявой часткі, шт. | 22000 |
| Эфектыўны радыус паражэння баявой часткі, м | 100 |
| Сярэдняя хуткасць палёту, м/с | 1250 |

