Аўтаматызаванае працоўнае месца "Свіцязь"

Аўтаматызаванае працоўнае месца "Свіцязь"

Прызначэнне:

Аўтаматызаваная праверка працаздольнасці радыёлакатара Н019 самалёта МіГ-29, праверка яго параметраў як у лабараторных умовах, так і непасрэдна на самалёце пры выкананні рамонту на авіярамонтных прадпрыемствах і пры эксплуатацыі ў страявых частках.

Склад:

Індустрыяльны камп’ютар;

Праграмнае забеспячэнне;

плата расшырэння;

блок Н019-30;

камплект кабелей.

Асноўныя рэжымы працы:

Праверка працаздольнасці РЛПК (вырабу Н019), яго параметраў на самалёце і спалучэння з іншымі бартавымі сістэмамі пры выкананні рэгламентных работ або пры ўзнаўленні працаздольнасці;

Праверка працаздольнасці РЛПК, яго параметраў па-за самалётам у ТЭЧ (выкарыстоўваецца ў якасці стэнда).

Эксплуатацыйныя магчымасці пры працы з вырабам Н019 ва ўмовах ТЭЧ АРМ "Свіцязь":

Правярае непашкоджанасць радыёлакатара Н019 у аўтаматычным рэжыме і выводзіць інфармацыю ў зручнай для назірання форме на экран камп’ютара;

Праграмна арганізуе парадак работ, аперацый па праверцы параметраў вырабу, задае неабходныя рэжымы, робіць вылічэнні і кантралюе адпаведнасць параметраў тэхнічным умовам;

Блакіруе працу вырабу ў аварыйных рэжымах;

У рэжыме саматэсціравання правярае непашкоджанасць уласнай апаратнай часткі.

На самалёце, падключаецца замест штатнай КПА і арганізуе парадак праверкі вырабу Н019 і сувязі з іншымі бартавымі сістэмамі самалёта, прымае і аналізуе інфармацыю абмену БЦВМ Н019 (выраб Ц100). Пры выкарыстанні АРМ "Свіцязь" сумесна з прыборамі ПС7-061 и ПС7-056 са складу МК-9.12 маецца магчымасць праверыць ВЧ-параметры вырабу Н019.