Індывідуальная браня для салдата
Адкрытае акцыянернае таварыства «Тэхніка сувязі» наладзіла выпуск сучасных ахоўных шлемаў«СКАТ-С4».
Аналіз рынку ўзбраенняў дэманструе ўстойлівы попыт на сродкі індывідуальнай бронеаховы салдат на полі бою. Прычым па некаторых пазіцыях, такіх як спецыяльныя шлемы, аб’ёмы заказаў выраслі ў некалькі разоў. Усплёск продажу эксперты звязваюць з імкненнем камандавання вядучых армій свету захаваць самы каштоўны рэсурс — жыццё і здароўе салдата, які сёння ўжо сам па сабе з’яўляецца баявой сістэмай.
«СКАТ-С4» забяспечвае ахову ад куль 9 мм пісталета Сцечкіна АПС (9 × 18 мм патрон з куляй Пст, індэкс 57-Н-181С). Максімальная маса вырабу другога тыпапамеру 1,3 кг.
«СКАТ-С4» камплектуецца спецыяльнымі мацаваннямі для ўстаноўкі прыбора начнога бачання, якія зманціраваны ў налобнай частцы вырабу. З левага боку дадаткова ўстаноўлена планка Пікаціні, якая забяспечвае ўстаноўку навеснага абсталявання. У камплект уваходзяць два здымныя чахлы з моцнай тканіны.
Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце прачытаць у часопісе «ВПК.Беларусь» №1, 2018г.