Апаратна-праграмны комплекс крыптаграфічнай абароны лічбавых патокаў "АВАНГАРД"
Прызначэнне вырабу:
Апаратна-праграмны комплекс"Авангард" (АПК "Авангард") прызначаны для крыптаграфічнай абароны канфідэнцыйнай інфармацыі, якая перадаецца па першасных лічбавым каналах Е12 (Е1) з хуткасцю да 2 Мбіт/с.
АПК "Авангард" можа прымяняцца на наступных участках абароненай сістэмы сувязі:
- злучэнне дзвюх аўтаматычных тэлефонных станцый (АТС) па канале Е12 (Е1);
- сувязь паміж сегментамі абароненай ЛВС (Ethernet);
- аб’яднанне сетак перадачы дадзеных на базе маршрутызатараў, якія маюць сінхронны лічбавы выхад 64-2048 кбіт/с (V.35).
У працэсе работы праводзіцца тэсціраванне трактаў шыфравання і бесперапынная праверка якасці канала сувязі.
Кіраванне АПК "Авангард" можа ажыццяўляцца аператарам лакальна з пярэдняй панелі блока. Таксама ў склад АПК "Авангард" можа быць уключана сістэма кіравання АПК "Авангард", якая дазваляе лакальна або аддалена кіраваць працай АПК "Авангард" па спецыяльнай (выдзеленай) сетцы кіравання (ТСР/IP) або праз інтэрфэйс USB.
Прымяненне АПК "Авангард" дазваляе:
- падвысіць узровень бяспекі сетак перадачы інфармацыйных патокаў рознага прызначэння;
- палепшыць гнуткасць у выкарыстанні абароненых лічбавых патокаў Е12 (Е1) за кошт магчымасці абароны асобных часавых інтэрвалаў стандартнага лічбавага патоку