ДЗГУП "Белзнешпрамсэрвіс"

ДЗГУП "Белзнешпрамсэрвіс"

Белзнешпрамсэрвіс – дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства, якое было створана з мэтай прасоўвання беларускай прадукцыі абарончага сектара эканомікі на міжнародныя рынкі.


Белзнешпрамсэрвіс валодае поўным пакетам дзяржаўных ліцэнзій, сертыфікатаў і дазволаў на ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці на рынку спецыфічных тавараў, работ і паслуг. Валодае правамі на мадэрнізацыю, рамонт, пастаўку ўзбраення, вайсковай тэхнікі, вайскова-тэхнічнай маёмасці, камплектуючых элементаў, спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання, матэрыялаў.