Эксклюзіў: "Кайманы" беларускай арміі

Эксклюзіў: "Кайманы" беларускай арміі

Задача стварыць лёгкую браніраваную машыну перад кіраўніцтвам ААТ "140-ы рамонтны завод" была пастаўлена Прэзідэнтам Беларусі тры гады таму. Летась групай канструктараў завода ўжо быў прадэманстраваны доследны ўзор беларускага браневіка. На сённяшні момант выраблены пяць адзінак шматфункцыянальнай баявой браняванай машыны "Кайман". Яна без паломак і сур'ёзных заўваг прайшла завадскія і дзяржаўныя выпрабаванні. Дырэктар завода Аляксандр Чуракоў распавёў, што днямі плануецца падпісанне загаду аб прыняцці "Каймана" на ўзбраенне беларускай арміі.