Прыцэл начны NV/S–18
ПРЫЗНАЧЭННЕ І ПРЫМЯНЕННЕ
Устанаўліваецца на аўтаматы, кулямёты Калашнікава ўсіх мадыфікацый і іншую аўтаматычную стралковую зброю, якая мае пасадачнае месца на накрыўцы ствольнай каробкі – накіравальная планка тыпу «Picatinny rail MIL-STD 1913», пры дапамозе пераходнага кранштэйна.
Можа быць адаптаваны для ўстаноўкі на гранатамёты (тыпу РПГ-7).
ТАКТЫКА-ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Электронна-аптычны пераўтваральнік (ЭАП) – пакалення 2+ або 3.
Бачнае павелічэнне – 3,5 крат.
Вуглавое поле зроку – 12°.
Дыяпазон дыяптрыйнай папраўкі акуляра – ±4 дптр.
Дыяпазон выверкі ў гарызантальным і вертыкальным кірунках – не менш за ±1º.
Крыніца сілкавання – два шчолачныя элементы або акумулятары тыпу АА, намінальнае напружанне 1,5 В (1,2 В) – камерцыйна даступныя.
Пасадачнае месца на зброі – тыпу «Picatinny rail MIL-STD1913»; устаноўка на бакавую планку пры дапамозе пераходнага кранштэйна.
Габарытныя памеры – 232x85x75 мм. Маса – 0,85кг.
Дыяпазон працоўных тэмператур – ад мінус 40 да плюс 50 ºС.
Адаптацыя на гранатамёты – пры дапамозе спецыяльнага кранштэйна і замены сеткі.
Лік градацый яркасці прыцэльнай маркі (чырвонага колеру, дыёдная) – 4.
Кантроль разраду элементаў сілкавання.
Электронная абарона ЭАП ад знешняй засветкі.