Тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс «Беркут-1Э»
Тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс «Беркут-1Э» прызначаны для аснашчэння тактычных падраздзяленняў сухапутных войск і сіл спецыяльных аперацый з мэтай вырашэння задач па вядзенні оптыка-электроннай разведкі мясцовасці ў розных пагодных умовах і ў любы час сутак, мэтаўказання агнявым сродкам.
СКЛАД
• два беспілотныя лятальныя апараты (БЛА);
• камплект зменных мэтавых нагрузак: фотамодуль (фотакамера), модуль разведкі ў інфрачырвоным дыяпазоне (цеплавізійная камера), модуль тэлевізійнай разведкі (тэлевізійная камера);
• наземная станцыя кіравання;
• прыёма-перадавальная прылада;
• кантэйнер для захоўвання і транспарціроўкі беспілотнага авіяцыйнага комплексу (БАК).
КАМПЛЕКТ ЗМЕННЫХ МЭТАВЫХ НАГРУЗАК
НАЗЕМНАЯ СТАНЦЫЯ КІРАВАННЯ ПРЫЁМА-ПЕРАДАВАЛЬНАЯ ПРЫЛАДА
ВЫРАШАЕМЫЯ ЗАДАЧЫ
-
Назіранне ў зададзеным раёне за зямной і воднай паверхняй, атрыманне ў рэальным маштабе часу цеплавізійнай і тэлевізійнай карціны мясцовасці;
Пошук і знаходжанне наземных (надводных) аб’ектаў, вызначэнне іх каардынат;
Перадача разведвальнай інфармацыі ў рэальным маштабе часу камандзірам падраздзяленняў тактычнага звяна.
АСНОЎНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ КОМПЛЕКСУ
Выкананне палёту БЛА ў аўтаматычным рэжыме
Радыус дзеяння БЛА да 15 км
Спосаб узлёту БЛА «з рукі»
Спосаб пасадкі БЛА з выкарыстаннем парашута
Статычная столь палёту БЛА
З карыснай нагрузкай да 1000 м
Крэйсерская хуткасць палёту БЛА у межах 50 – 80 км/ч
Час палёту БЛА да 60 мін.
Вага БЛА да 3,5 кг
Варыянт выканання насімы
Баявы разлік не менш за 2 чалавекі
Тэхнічные магчымасці БЛА:
- Палёт у аўтаматычным рэжыме (з магчымасцю выконваць палёт без удзелу аператара ў адпаведнасці з уведзеным палётным заданнем, у тым ліку і выкананне пасадкі);
- Палёт у аўтыматызаваным рэжыме (пад кіраваннем і па камандах аператара);
- Аварыйнае спыненне палёту і зварот БЛА ў зададзены раён у аўтаматычным рэжыме пры немэтазгоднасці далейшага выканання задання, у тым ліку і выкананне пасадкі.
АСАБЛІВАСЦІ/ПЕРАВАГІ
Запуск лятальнага апарата робіцца з рукі. Для запуску не патрабуецца падрыхтаваная ўзлётна-пасадачная паласа, што дазваляе выкарыстанне БЛА ў любым цяжкадаступным раёне.
Магчымы запуск лятальнага апарата ў межах гарадской забудовы. Для безаварыйнай пасадкі БЛА з выкарыстаннем парашута дастаткова абмежаванай адкрытай пляцоўкі.
Комплекс забяспечвае магчымасць кіравання адным БЛА з наземнай станцыі кіравання (НСК). У базавай камплектацыі комплекс утрымлівае да двух БЛА, аднак магчыма камплектаванне і з большай колькасцю БЛА.
Канструкцыя БЛА забяспечвае яго высокія лётныя характарыстыкі. БЛА выкананы па схеме «монаплана са штурхаючым вінтом».
Канструкцыя фюзеляжа дазваляе зрабіць хуткую зборку і разборку, змену бартавога абсталявання, а таксама мацаванне мэтавых нагрузак без прымянення дадатковых (апроч тых, якія маюцца ў ЗІП) тэхнічных сродкаў і прыстасаванняў
Упакоўка комплексу ўяўляе сабой кантэйнер, які забяспечвае зручную і надзейную пераноску разлікам з 2-х чалавек, а таксама транспарціроўку любым відам транспарту (наземным, марскім і паветраным), дастаўку БЛА, зменных модулей МН, НСК да месца запуску і абарону вырабу ад механічных пашкоджанняў і ўплыву атмасферных ападкаў.
Сістэма менеджмента якасці Пастаўшчыка сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.
Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі пастаўляемага абсталявання – 12 месяцаў.
Тэрмін службы пастаўляемага вырабу – не менш за 5 гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю.