Генератар акустычны «АРБ-ГА Траян»
Генератар акустычны «АРБ-ГА Траян» і яго вынасныя мікрафоны размяшчаюцца ў зоне размовы (мікрафон павінен знаходзіцца на адлегшласці 0,5…1 метр ад прылады, каб пазбегнуць узнікнення адваротнай акустычнай сувязі). У час размовы ператвораны мікрафонам моўны сігнал паступае на схему электроннай апрацоўкі, якая ліквідуе з’яву акустычнай адваротнай сувязі («міктафон – дынамік») і трансфармуе маўленне ў сігнал, які ўтрымлівае асноўныя спектральныя складнікі зыходнага маўленчага сігнала пры супастаўляльнай гучнасці.
Прыбор мае схему акустапуску з рэгулюемым парогам уключэння. Сістэма акустапуску (VAS) зніжае працягласць уздзеняя маўленчай перашкоды на слых, што спрыяе сніжэнню стамляльнасці пры выкарыстоўванні прыбора. Апроч таго, сістэма VAS павялічваецца ў час працы прыбора ад акумулятарнай батарэі. Маўленчападобная перашкода прыбора гучыць сінхронна з маскіруемым маўленнем і яе гучнасць залежыць ад гучнасці размовы. Інтэнсіўнасць перашкоды і яе спектральны склад блізкія да зыходнага моўнага сігнала. Пры кожным уключэнні прыбора прад’яўляюцца непаўтаральныя фрагменты маўленчападобнай перашкоды.
Малыя габарыты і ўніверсальнае сілкаванне дазваляюць выкарыстоўваць выраб у офісе, аўтамабілі і ў любым іншым непадрыхтаваным месцы.
Тэхнічныя характарыстыкі
|
Від генерыруемай перашкоды |
маўленчападобны шум, які гучыць сінхронна з маскіруемым маўленнем |
|
Дыяпазон частот перашкоды |
400…4000 Гц |
|
Магутнасць сігнала перашкоды |
0,5 Вт |
|
Максімальны гукавы ціск ад убудаванага дынаміка |
80 дБ |
|
Напружанне сігнала перашкоды на лінейным выхадзе пры максімальнай гучнасці |
2,0 В |
|
Сілкаванне |
акумулятарная батарэя 7,4 В |
|
Зарадка акумулятара |
ад электрасеткі 220 В з выкарыстаннем адаптара з камплекту |
|
Час поўнага зараду акумулятара |
6 гадзін |
|
Ёмістасць акумулятара, які выкарыстоўваецца |
1,0 А\ч |
|
Час бесперапыннай працы ад поўнасцю зараджанага акумулятара |
да 5 гадзін |
|
Максімальны ток, які спажываецца |
200 мА |
|
Габарыты вырабу |
145х85х25 мм |

