Навінка ў лінейцы сродкаў радыёлакацыі
Завяршаецца сумесная распрацоўка ДЗГУП «Белзнешпрамсэрвіс» і ААТ «КБ Радар» радыёлакацыйнай станцыі (РЛС) знаходжання малавысотных і наземных аб’ектаў Х-дыяпазону «Родник».
Распрацоўка РЛС «Родник» з’яўляецца лагічным працягам стварэння і пастаноўкі на ўзбраенне ўжо вядомай сістэмы, як станцыя радыёэлектроннай барацьбы з БЛА «Гроза-С».
Філасофія распрацоўкі РЛС «Родник» — кампактная перасоўная цвердацельная станцыя. У якасці антэннага ўстройства выкарыстоўваецца актыўная ФАР з лічбавым фармірааваннем промня як на выпраменьванне некалькіх відаў зандыруючых сігналаў, так і на прыём.
З улікам патрабавання кампактнасці (перад усім антэннай сістэмы) з забеспячэннем высокай адчувальнасціі дастатковай перашкодаабароненасці ў якасці працоўнага абраны сантыметровы — Х-дыяпазон — даўжыня хваляў.