Аўтаматызаваны пункт кіравання «Бярэзiна»

Аўтаматызаваны пункт кіравання «Бярэзiна»

Прызначэнне:
- кіраванне станцыямі перашкод УКВ радыёсувязі «Навальнiца», КВ радыёсувязі «Пурга»;
- кіраванне пеленгатарамі УКВ дыяпазону «Грыф», КВ дыяпазону «Журавель»;
- аўтаматызаваны абмен інфармацыяй з аналагічным пунктам кіравання.

Аўтаматызаваны пункт кіравання (АПК) забяспечвае:
1. Цэнтралізаванае кіраванне станцыямі перашкод (СП) УКВ радыёсувязі «Навальнiца», КВ радыёсувязі «Пурга», пеленгатарамі КВ дыяпазону «Журавель» і УКВ дыяпазону «Грыф» (да 5 (6) вядучых СП і пеленгатараў) пры працы ў рэжыме пункт кіравання тактычны (ПКТ):
-    аўтаматычны па запыце збор, апрацоўку і захоўванне інфармацыі об частотах і пеленгах, выяўленых крыніц радыёвыпраменьванняў (КРВ) ад падначаленых СП і пеленгатараў; 
-    разлік каардынат па атрыманых значэннях пеленгаў;
-    аўтаматычны па запыце збор частот і каардынат КРВ ад падначаленых вядучых СП і пеленгатараў;
-    цэлеразмеркаванне і выдачу цэлеўказання на радыёпадаўленне на падначаленыя СП.
2. Аўтаматызаваны абмен інфармацыяй з аналагічным АПК, які выконвае функцыі падначаленага (ПКТ) або вышэйстаячага ПК (пункт кіравання камандзіра батальёна ПК-КБ):
-    у рэжыме ПУТ перадачу дадзеных аб радыёэлектроннай абстаноўцы і данясенняў на вышэйстаячы ПК-КБ і прыём ад яго распараджэнняў і дадзеных аб тактычнай абстаноўцы і РЭА, адлюстраванне і дакументаванне;
-    у рэжыме ПК-КБ атрыманне дадзеных аб радыёэлектроннай абстаноўцы і данясенняў ад ніжэйстаячых ПКТ і іх адлюстраванне і дакументаванне, перадачу распараджэнняў, дадзеных аб тактычнай абстаноўцы і радыёэлектроннай абстаноўцы ніжэйстаячым ПКТ.
Магчыма забеспячэнне абмену інфармацыяй з вышэйстаячым ПК Заказчыка пасля ўзгаднення тыпу апаратуры канала перадачы дадзеных і пратакола інфармацыйнага абмену.

Рашаемыя задачы

Пункт кіравання павінен забяспечваць функцыяніраванне падначаленых СП і пеленгатараў у наступных рэжымах:
"Падрыхтоўка";
"Радыёразведка";
"Радыёкіраванне" (толькі для СП).

СПЗ пункта кіравання павінна забяспечваць выкананне наступных груп задач:
1)    увод зыходных дадзеных:
-    увод у памяць, выбар, захоўванне, адлюстраваннена маніторы, карэкціроўку (рэдагаванне) зыходных дадзеных па складзе комплексу, стану яго элементаў і іх месцазнаходжанню;
-    увод у памяць, выбар, захоўванне, адлюстраванне на маніторы і рэдагаванне характарыстык тактычнай і радыёэлектроннай абстаноўкі;
-    увод і ўдакладненне (рэдагаванне) забароненых для падаўлення частот (дыяпазонаў частот);
-    увод і ўдакладненне (рэдагаванне) дыяпазонаў і сектараў радыёразведкі для СП і пеленгатараў і радыёпадаўлення (толькі для СП);
2)    разлікова-інфармацыйныя задачы:
-    разлік часу на арганізацыю радыёпадаўлення;
-    увод і ўдакладненне (рэдагаванне) межаў пазіцыйных раёнаў для сродкаў комплексу;
-    аўтаматызаваны разлік далёкасцей паміж дзвюма кропкамі на мясцовасці і разлік даўжыні ламанай лініі  (маршруту) на мясцовасці;
-    аўтаматызаваны разлік азімутаў (пеленгаў) ад СП на любую задаваемую графічна кропку на мясцовасці;
-    аўтаматызаваны разлік зон прамой бачнасці СП і пеленгатараў;
-    аўтаматызаваны разлік энергадаступнасці СП па зонах;
-    аўтаматызаваны разлік энергадаступнасці СП па вузлах сувязі;
-    аўтаматызаваны разлік зон раўных памылак вызначэння каардынат разведваемых крыніц радыёвыпраменьванняў;
-    распрацоўку тыповых баявых дакументаў з выкарыстаннем шаблонаў і тэкставога рэдактара, а таксама іх раздрукоўку на друкавальным устройстве;
-    аўтаматызаваную ідэнтыфікацыю КРВ;
-    аўтаматызаванае выяўленне КРВ у раёнах асаблівай увагі і на вузлах сувязі;
-    аўтаматызаванае выяўленне сумеснага выкарыстання частот рознымі КРВ і раскрыццё сімплексных радыёсетак і вузлоў сувязі; 
-    аўтаматызаванае прысваенне аб’ектам радыёпадаўлення прыярытэтаў радыёпадаўлення;
3)    кіраванні:
-    аўтаматызаванае тэсціраванне ўнутрыкомплекснай сувязі;
-    прызначэнне забароненых для падаўлення частот (дыяпазонаў частот);
-    прызначэнне дыяпазонаў і сектараў радыёразведкі для СП і пеленгатараў і радыёпадаўлення (толькі для СП);
-    аўтаматызаваны перавод падначаленых СП і пеленгатараў у розныя рэжымы працы («Падрыхтоўка», «Радыёразведка» і «Радыёпадаўленне»);
-    аўтаматычны збор і назапашванне разведвальнай інфармацыі, якая паступае ад СП і пеленгатараў;
-    аўтаматычнае давядзенне дадзеных цэлеўказання на радыёразведку да кіруемых СП і пеленгатараў;
-    аўтаматызаванае цэлеразмеркаванне аб’ектаў радыёпадаўлення паміж СП;
-    ручны ўвод частот для радыёпадаўлення;
-    аўтаматычнае прызначенне і перадачу на СП спісу частот для радыёпадаўлення;
-    аналіз вынікаў РП КРВ, перададзеных з СП, і правядзенне паўторнага цэлеразмеркавання;
-    кантроль наяўнасці перашкод на прызначаных СП частотах радыёпадаўлення ў дыяпазоне 1,5-6000 МГц (з выкарыстаннем радыёпрыёмнага ўстройства).

Элементы радыёэлектроннай абстаноўкі і вынікі рашэння графічных разліковых задач павінны адлюстроўвацца на фоне электроннай карты мясцовасці. Пры гэтым павінна забяспечвацца павелічэнне і памяншэнне карты практычна без абмежаванняў; а таксама магчымасць вырашэння задач, звязаных з выкарыстаннем матрыцы вышынь.
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне пры разліку месцаразмяшчэння крыніц радыёвыпраменьвання павінна ўлічваць сферычнасць Зямлі.
Для рэалізацыі адлюстравання элементаў радыёэлектроннай абстаноўкі і вынікаў рашэння графічных разліковых задач на электроннай карце ад Пакупніка патрабуецца падача электроннай карты з расшырэннем *.map (*.sxf) масштаба 1:200 000.