Тэхніка радыёэлектроннай барацьбы

Аўтаматызаваны пункт кіравання «Бярэзiна»

Прызначэнне:
- кіраванне станцыямі перашкод УКВ радыёсувязі «Навальнiца», КВ радыёсувязі «Пурга»;
- кіраванне пеленгатарамі УКВ дыяпазону «Грыф», КВ дыяпазону «Журавель»;
- аўтаматызаваны абмен інфармацыяй з аналагічным пунктам кіравання.

Комплекс выяўлення аператараў мульцікаптэраў «Навальнiца-О»

Прызначэнне
Аўтаматызаваны пошук на мясцовасці і відэарэгістрацыя аператараў мульцікаптэраў.

Комплекс для абароны зон (аб’ектаў) ад мульцікаптэраў «Навальнiца-З»

Абарона аб’ектаў ад цывільных мульцікаптэраў серыйнай вытворчасці DJI Phantom 2, 3, 4; Inspire; Mavic; Matrice; WalkeraVoyager 3 і г.д.

Станцыя перашкод КВ радыёсувязі «Пурга»

Прызначэнне станцыі па радыёразведцы: - аўтаматызаваны пошук, тэхнічны аналіз, пеленгаванне і вызначэнне месцазнаходжання (пры працы дзвюх станцый у спалучанай пары) крыніц радыёвыпраменьванняў (КРВ) КВ дыяпазону аператыўна-тактычнага і аператыўна-стратэгічнага звенняў кіравання (АТЗК і АСЗК) пры распаўсюджванні сігналаў КРВ павярхоўнай і прасторавай хваляй, якія працуюць на фіксаваных частотах (ФЧ) у рэжыме аўтаматычнага наладжвання сувязі (ALE - AutomaticLinkEstablishment) і ў рэжыме праграмнай перабудовы працоўнай частаты (ПППЧ) з хуткасцю да 300 раз/с;

Мабільная станцыя перашкод УКВ дыяпазону «Навальнiца» 

Прызначэнне станцыі па радыёразведцы: Аўтаматычны пошук, выяўленне, вызначэнне пеленгу і каардынат  (пры працы ў спалучанай пары), правядзенне тэхнічнага аналізу выпраменьванняў сродкаў УКВ наземнай і авіяцыйнай радыёсувязі, якія працуюць на фіксаваных частотах (ФЧ), а таксама ў рэжыме праграмнай перабудовы працоўнай частаты (ПППЧ) з хуткасцю да 1000 раз/с у паласе 30 МГц; Прыём-перадача інфармацыі на пункт кіравання.

Перадавальнік "Оптыма-Б"

Перадавальнік дэзінфармуючых перашкод тэрміналам спадарожнікавай сістэмы навігацыі GPS (выраб «Оптыма-Б») прызначаны для фарміравання і выпраменьвання ў рэальным маштабе часу сігналаў, якія маюць характарыстыкі і параметры, што супадаюць з аналагічнымі характарыстыкамі і параметрамі сігналаў, якія фарміруюцца спадарожнікамі навігацыйнай сістэмы GPS у зададзенай кропцы размяшчэння навігацыйных прёмнікаў.

КОМПЛЕКС ПАДАЎЛЕННЯ КАНАЛАЎ СПАДАРОЖНІКАВАЙ СУВЯЗІ «ТУРАЙЯ» САП-Т1 «Завеса-Т»

Комплекс САП-Т1 «Завеса-Т» прызначаны для фарміравання і выпраменьвання перашкоды, якая блакіруе працу ўсіх мабільных апаратаў карыстальнікаў сістэмы спадарожнікавай сувязі «ТУРАЙЯ» («Thuraya») у зоне дзеяння аднаго «промня», на зямной паверхні, сфарміраванага антэннай сістэмай спадарожніка сувязі.

Станцыя радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА «Гроза-С»

Станцыя «Гроза-С» забяспечвае аўтаматычны пошук, выяўленне, вызначэнне кірунку на БПЛА выпраменьваннях сродкаў канала перадачы дадзеных (лінія «ўніз» БПЛА – наземны пункт кіравання)

Комплекс пастаноўкі перашкод мабільнай сувязі стандарта 3G САП-U1 «АРБАЛЕТ 3G»

Апаратна-праграмны комплекс САП-U1 «АРБАЛЕТ 3G» прызначаны для пастаноўкі прыцэльнай перашкоды сістэмам сувязі UMTS(3G) па двух незалежных каналах для падаўлення двух палос частот, выдзеленых аператарам мабільнай сувязі. Магчымасць рэгуліроўкі паласы шырокапалоснай перашкоды дазваляе блакіраваць працу як асобнага канала сувязі UMTS так і ўсяго дыяпазону частот.  Колькасць набываемых блокаў комплексу залежыць ад колькасці працоўных палос, выдзеленых аператарам мабільнай сувязі.

КОМПЛЕКС ПАСТАНОЎКІ ПРЫЦЭЛЬНЫХ РАДЫЁПЕРАШКОД «АРБАЛЕТ-М»

Комплекс пастаноўкі прыцэльных радыёперашкод «АРБАЛЕТ-М» - гэта мабільны хуткадзейны інтэлектуальны лічбавы комплекс пастаноўкі прыцэльных радыёперашкод на шасі аўтамабіля павышанай праходнасці, прызначаны для назірання радыёэлектроннага становішча, а таксама для выпраменьвання перашкодавых сігналаў у дыяпазоне ад 20 да 2700 МГц